САВЕТ РЭСПУБЛІКІ АДЗНАЧЫЎ ЗАСЛУГІ ЛЕСАВОДАЎ КРАІНЫ

Главная » Без рубрыкі » САВЕТ РЭСПУБЛІКІ АДЗНАЧЫЎ ЗАСЛУГІ ЛЕСАВОДАЎ КРАІНЫ
САВЕТ РЭСПУБЛІКІ АДЗНАЧЫЎ ЗАСЛУГІ ЛЕСАВОДАЎ КРАІНЫ
Опубликовано: 11.01.2018

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагародзіў Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу працаўнікоў лясной галіны.

Так, за вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, заслугі ў развіцці заканадаўства і шматгадовую плённую працу ў галіне лясной гаспадаркі быў адзначаны Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Міхайлавіч Амельяновіч.

Акрамя таго, Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь атрымалі:

·        дырэктар ДЛГУ «Краснапольскі лясгас» Сяргей Аляксандравіч Жэбін;

·        дырэктар ДЛГУ “Лепельскі лясгас” Андрэй Іванавіч Бародзіч;

·        галоўны ляснічы ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” Аляксандр Іванавіч Давідовіч;

·        дырэктар ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Рыгор Мечыслававіч Доўгі.

Віншуем!