Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагародзіў Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу працаўнікоў лясной галіны.
Так, за вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, заслугі ў развіцці заканадаўства і шматгадовую плённую працу ў галіне лясной гаспадаркі быў адзначаны Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Міхайлавіч Амельяновіч.
Акрамя таго, Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь атрымалі:
· дырэктар ДЛГУ «Краснапольскі лясгас» Сяргей Аляксандравіч Жэбін;
· дырэктар ДЛГУ “Лепельскі лясгас” Андрэй Іванавіч Бародзіч;
· галоўны ляснічы ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” Аляксандр Іванавіч Давідовіч;
· дырэктар ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Рыгор Мечыслававіч Доўгі.
Віншуем!