На тэрыторыі паляўнічых угоддзяў ДЛГУ «Пінскі лясгас» адкрываецца паляванне на зайца-беляка, зайца-русака, куніцу лясную, куніцу каменную, тхара ляснога, вавёрку, норку амерыканскую, андатру.

Главная » Без рубрыкі » На тэрыторыі паляўнічых угоддзяў ДЛГУ «Пінскі лясгас» адкрываецца паляванне на зайца-беляка, зайца-русака, куніцу лясную, куніцу каменную, тхара ляснога, вавёрку, норку амерыканскую, андатру.
На тэрыторыі паляўнічых угоддзяў ДЛГУ «Пінскі лясгас» адкрываецца паляванне на зайца-беляка, зайца-русака, куніцу лясную, куніцу каменную, тхара ляснога, вавёрку, норку амерыканскую, андатру.

На тэрыторыі паляўнічых угоддзяў ДЛГУ «Пінскі лясгас» адкрываецца паляванне на зайца-беляка, зайца-русака, куніцу лясную, куніцу каменную, тхара ляснога, вавёрку, норку амерыканскую, андатру.
1. Заяц-бяляк, заяц-русак: з 04 лістапада 2017 года па 28 студзеня 2018 года ў светлы час сутак. Дазволена праводзіць паляванне ружжовым спосабам, у тым ліку з сабакамі з падыходу, з засады, загонам, безружжовым спосабам — з борзымі сабакамі, лоўчымі птушкамі ў зонах пераважнага вядзення палявання на дробную дзічыну (зона «Б»), у зоне нагонкі і натаскі сабак ( зона «Г»)
2. Куніца лясная, куніца каменная, тхор лясны, норка амерыканская, андатра, вавёрка: з 07 лістапада 2015 па 31 студзеня 2016 года ружжовым спосабам з падыходу ў тым ліку з паляўнічымі сабакамі згодна правілаў у зонах пераважнага вядзення палявання на дробную дзічыну, безружжовым спосабам з выкарыстаннем капканаў №0-3, пастак (акрамя петляў). Паляўнічыя пуцёўкі могуць выдавацца на ўсю тэрыторыю паляўнічай гаспадаркі, за выключэннем «ціхай зоны».
3. Дні палявання: субота, нядзеля, панядзелак, аўторак, дзяржаўныя святы, святочныя дні, аб’яўленыя непрацоўнымі ў Рэспубліцы Беларусь і ў асобныя рабочыя дні, у выпадку іх пераносу на выхадныя дні.
4. Пуцёўкі можна набыць у канторы ДЛГУ «Пінскі лясгас» у каб.№12 у панядзелак і пятніцу з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00, а таксама пуцёўкі можна набыць праз глабальную сетку «Інтэрнэт» у любы зручны час.
5. Звяртацца да в.а.інжынера па паляўнічай гаспадарцы Савіла Міхаіла Міхайлавіча тэл. 32-35-06

Цэны
1. Кошт паляўнічай пуцёўкі тэрмінам дзеяння на адзін дзень палявання — 7 рублёў
2. Кошт паляўнічай пуцёўкі тэрмінам дзеяння на адзін сезон палявання — 45 рублёў