МІНЛЯСГАС ПАДПІСАЎ СУМЕСНУЮ ЗАЯВУ З ДЗЯРЖАЎНЫМ АГЕНЦТВАМ ЛЯСНЫХ РЭСУРСАЎ УКРАІНЫ

Главная » Без рубрыкі » МІНЛЯСГАС ПАДПІСАЎ СУМЕСНУЮ ЗАЯВУ З ДЗЯРЖАЎНЫМ АГЕНЦТВАМ ЛЯСНЫХ РЭСУРСАЎ УКРАІНЫ
МІНЛЯСГАС ПАДПІСАЎ СУМЕСНУЮ ЗАЯВУ З ДЗЯРЖАЎНЫМ АГЕНЦТВАМ ЛЯСНЫХ РЭСУРСАЎ УКРАІНЫ
Опубликовано: 11.12.2017

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнае агенцтва лясных рэсурсаў Украіны падпісалі сумесную заяву ў рамках сумеснай сесіі Камітэта па лесе і лясной галіне ЕЭК ААН і Еўрапейскай лясной Камісіі ФАО.

У ім указваецца на ўплыў працэсу змены клімату на стан лясных рэсурсаў дзвюх краін, адзначаецца неабходнасць правядзення мерапрыемстваў па прафілактыцы і барацьбе з успышкамі шкоднікаў і хвароб лесу, а таксама ініцыіруецца разгляд пытання пра пагаршэнне санітарнага стану лясоў з прычыны змены клімату на наступнай сесіі Ляснога камітэта ФАО. Свае подпісы пад дакументам з беларускага боку паставіў намеснік Міністра лясной гаспадаркі Леанід Дзямьянік, з украінскага — намеснік Старшыні Дзяржаўнага агенцтва лясных рэсурсаў Уладзімір Бондар.

Тэкст сумеснай заявы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага агенцтва лясных рэсурсаў Украіны

фото.jpg