Акцыя “Чысты лес”

Главная » Без рубрыкі » Акцыя “Чысты лес”
Акцыя “Чысты лес”
Опубликовано: 11.12.2017

У мэтах садзейнічання навядзення парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванні лясоў, прыцягненню ўвагі грамадскасці аб неабходнасці беражлівых адносін да лясоў на тэрыторыі ДЛГУ «Пінскі лясгас» 07 кастрычніка 2017 года ва ўсіх лясніцтвах праведзена добраахвотная акцыя: «Чысты лес».

Так, у гэты дзень добраахвотнымі памочнікамі было прыбрана 27 км дзяржлясфонду, размешчанага ўздоўж аўтамабільных дарог, праведзена ўборка ад бытавога смецця лесапаркавай часткі дзяржлясфонду ў раёне «Радужны».

У гэты дзень прынялі ўдзел у акцыі 345 добраахвотнікаў, у тым ліку 85 школьнікаў і студэнтаў. Дадзеная высокая актыўнасць з’яўляецца вынікам шырокай рэкламнай акцыі і актыўнага садзейнічання гарадскога выканаўчага камітэта.

У цэлым у ходзе акцыі сіламі ўдзельнікаў пры садзейнічанні лясной аховы ліквідавана 1 несанкцыянаваная звалка, прыбрана 14м³ смецця, прыведзены ў належны парадак усе сядзібы лясніцтваў, добраўпарадкавана 2 месцы адпачынку.