У ДЛГУ “Пінскі лясгас” удасканалены парадак уліку драўніны. Абноўлены механізм прапісаны ў Пастанове Міністэрства лясной гаспадаркі № 19. Згодна з дадзенай Пастановай улік нарыхтаванай драўніны ўключае ў сябе аператыўны ўлік з наступнай пастаноўкай на бухгалтарскі ўлік. Пры гэтым ўпаўнаважаная асоба (прызначаецца кіраўніком адпаведнай арганізацыі ці ІП) абавязана аформіць бланк журнала аператыўнага ўліку. Патрэбна адзначыць, што пры вывазцы драўніны, у тым ліку для асабістай вытворчасці і спажывання, з лесасекі ці прамсклада драўніна належыць пастаноўцы на ўлік да пачатку вывазкі.
Пастанова таксама вызначае часавыя рамкі ўліку. Так штодзённаму ўліку на лесасецы належыць драўніна, нарыхтаваная харвестарамі, абсталяванымі электроннай сістэмай уліку. Акрамя таго, незалежна ад спосабаў нарыхтоўкі будзе праводзіцца штодзённы ўлік нарыхтаванай драўніны цвёрдалісцевых парод. Пры нарыхтоўцы іншымі спосабамі (механізмамі) і іншых парод драўніна належыць абавязковаму ўліку не радзей за два разы ў месяц 1 га і 15га дня кожнага месяца.
Таксама змяніўся і парадак водпуску лесапрадукцыі фізічным асобам для асабістага і іншага карыстання, не звязанага з прадпрымальніцкай дзейнасцю. Так з фізічнай асобай спачатку заключаецца дагавор куплі-продажу з указаннем тэрмінаў вывазкі і выпісваецца рахунак-фактура на аплату. Затым на падставе дагавора і рахунка-фактуры фізічная асоба робіць аплату, пасля чаго адказны работнік лясгаса, у якога знаходзіцца лесапрадукцыя, выконвае адгрузку лесаматэрыялаў з выпіскай таварна-транспартнай накладной ТТН-1 на кожны рэйс.
Пастанова ўступае ў сілу з 6 снежня 2017года. Змены закрануць як дзяржаўных, так і прыватных лесанарыхтоўшчыкаў.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 80165-322597 або 80165-322209