АБ ПРАВЯДЗЕННI ПАСЯДЖЭННЯ КАЛЕГІІ МІНІСТЭРСТВА ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ

Главная » Без рубрыкі » АБ ПРАВЯДЗЕННI ПАСЯДЖЭННЯ КАЛЕГІІ МІНІСТЭРСТВА ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПАСЯДЖЭННЯ КАЛЕГІІ МІНІСТЭРСТВА ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ
Опубликовано: 11.12.2017

1 лістапада ў г. Капыль адбудзецца пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі. Удзельнікі агледзяць аб’екты ДДЛГУ «Капыльскі вопытны лясгас», абмяркуюць выкананне ў 2017 годзе мерапрыемстваў Праграмы будаўніцтва і рэканструкцыі адміністрацыйных будынкаў і гаспадарчых пабудоў лясніцтваў, лясгасаў, пажарна-хімічных станцый, паляўнічых комплексаў на 2016-2018 гады. Акрамя таго, на пасяджэнні будзе разгледжаны шэраг іншых пытанняў: выкананне заканадаўства па барацьбе з карупцыяй у арганізацыях Міністэрства лясной гаспадаркі, выкананне арганізацыямі галіны прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за студзень-верасень, прагноз на студзень-кастрычнік 2017 года, падрыхтоўка арганізацый галіны да ацяпляльнага перыяду 2017/2018 года і выкананне мерапрыемстваў галіновай Праграмы па энергазберажэнню.