Сцяг Міністэрства лясной гаспадаркі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру шырынёй 75 сантыметраў, даўжынёй 150 сантыметраў. У цэнтры пярэдняга і адваротнага боку палотнішча размешчана выява геральдычнага знака – эмблемы Міністэрства лясной гаспадаркі дыяметрам 30 сантыметраў. Дапускаецца выраб сцяга большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1: 2 і адпаведных прапорцый. |
|
Геральдычны знак – эмблема Міністэрства лясной гаспадаркі ўяўляе сабой круг зялёнага колеру з акаймоўкай залацістага колеру, на якой размешчаны надпіс «Міністэрства лясной гаспадаркi Рэспублікi Беларусь» зялёнага колеру. У цэнтры круга размешчаны стылізаваны скрутак светла-карычневага колеру, на якім намаляваны барочны шчыт залацістага колеру. У полі шчыта – елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Пад шчытом на кайме намалявана лісце дуба зялёнага колеру. Эмблема размешчана на васьмі румбах залацістага колеру. Пад румбамі – абрамленне ў выглядзе зубчатай разеткі зялёнага колеру. | |
|
Нагрудныя знакі адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Ляснiчы»
Выконваюцца ў двух варыянтах у залежнасці ад прысвоенага класа і металу. Нагрудныя знакі мацуюцца пры дапамозе гайкі. Вышыня нагрудных знакаў – 45 міліметраў.
Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Ляснiчы І класа» ўяўляе сабой барочны шчыт залацістага колеру з акантоўкай чырвонага колеру. У полі шчыта намаляваная елка зялёнага колеру. Шчыт акаймованы дэвізнай стужкай зялёнага колеру, на якой размешчаны надпіс «Ляснічы І класа» залацістага колеру. Шчыт размешчаны на дубовым вянку залацістага колеру. | |
Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Ляснiчы II класа» ўяўляе сабой барочны шчыт серабрыстага колеру з акантоўкай чырвонага колеру. У полі шчыта намаляваная елка зялёнага колеру. Шчыт акаймованы дэвізнай стужкай зялёнага колеру, на якой размешчаны надпіс «Ляснічы II класа» серабрыстага колеру. Шчыт размешчаны на дубовым вянку серабрыстага колеру. |
Нагрудныя знакі адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь», «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» і «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь»
Выконваюцца ў трох варыянтах, якія маюць адрозненні ў датах і колеры металу. Нагрудныя знакі мацуюцца пры дапамозе гайкі. Вышыня нагрудных знакаў – 45 міліметраў.
Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» уяўляе сабой ромб зялёнага колеру з акантоўкай бронзавага колеру, у верхняй частцы якога размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова» зялёнага колеру. У цэнтры ромба ў полі барочнага шчыта бронзавага колеру намаляваная елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь бронзавага колеру. Пад шчытом на акантоўцы – лісце дуба бронзавага колеру, на якім размешчаны стылізаваны скрутак бронзавага колеру з лічбамі «10» таго ж колеру. | |
Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» уяўляе сабой ромб зялёнага колеру з акантоўкай серабрыстага колеру, у верхняй частцы якога размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова» зялёнага колеру. У цэнтры ромба ў полі барочнага шчыта серабрыстага колеру намаляваная елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру. Пад шчытом на акантоўцы – лісце дуба серабрыстага колеру, на якім размешчаны стылізаваны скрутак серабрыстага колеру з лічбамі «20» таго ж колеру. | |
Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» уяўляе сабой ромб зялёнага колеру з акантоўкай залацістага колеру, у верхняй частцы якога размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова» зялёнага колеру. У цэнтры ромба ў полі барочнага шчыта залацістага колеру намаляваная елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Пад шчытом на акантоўцы – лісце дуба залацістага колеру, на якім размешчаны стылізаваны скрутак залацістага колеру з лічбамі «30» таго ж колеру. |